
Амаль тры чвэрці расійскіх вайскоўцаў ва Украіне падтрымалі б спыненне агню
https://novychas.online/zamezza/amal-try-czverci-rasijskih-vajskoucau-va-ukraine-p
Вайна ва Украіне працягваецца, нягледзячы на тое, што большасць і яе ўдзельнікаў, і расіян выступаюць за мірныя перамовы. Але Уладзімір Пуцін, падобна, хоча дасягнуць сваіх мэтаў, нягледзячы ні на час, ні на страты. Ідзе 1162-гі дзень шырокамаштабнай узброенай агрэсіі Расійскай Федэрацыі супраць Украіны пры саўдзеле ў агрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.